Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Стрыгава

Людміла Мікалаеўна Амельянюк нарадзілася 16 верасня 1950 г. у в. Стрыгава Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, куды яе бацькі пасля заканчэння педінстытута па размеркаванні прыехалі на працу. Бацька Мікалай Кірылавіч працаваў настаўнікам матэматыкі і фізікі. Маці Ніна Андрэеўна — настаўніца рускай мовы і літаратуры, была кіраўніком харавога калектыву калгаса Дзімітрава, у 1951 г. узнагароджана граматай за творчыя дасягненні і актыўны ўдзел у развіцці мастацкай самадзейнасці.

 

Раіса Георгіеўна Запарожчанка нарадзілася 25 лютага 1944 г. у в. Мярніца Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Выпускніца Стрыгаўскай сярэдняй школы 1961 г. Паступіла на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончылаў 1966 г.

Уладзімір Рыгоравіч Кузіч нарадзіўся 23 лютага 1940 г. у вёсцы Павіцце Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў мнагадзетнай сялянскай сям’і. Пасля заканчэння школы адслужыў у Савецкай арміі, у Кіеве. Працоўную дзейнасць пачаў на будаўніцтве Чалябінскага металургічнага завода, куды быў накіраваны па камсамольскай пуцёўцы ў 1963 г.